«Рэал» перамог у Лізе чэмпіёнаў – ужо 11-ты раз


Мадрыдскі «Рэал» перамог землякоў з «Атлетыка» ў фінале Лігі чэмпіёнаў.

Асноўны час матчу на міланскім стадыёне «Сан-Сіра» («San Siro») скончыўся з лікам 1: 1 – на забіты ў першым тайме гол Сэрхіё Рамаса (Sergio Ramos) з «Рэалу» «Атлетыка» адказаў мячом Яніка Караску (Yannick Ferreira Carrasco).

У дадатковы час гледачы забітых галоў не ўбачылі.

У серыі пасляматчавых пенальці Хуанфран Торэс (Juan Francisco Torres) з «Атлетыка» прабіў чацвёрты адзінаццаціметровы ў штангу, а Крыштыяну Раналду (Cristiano Ronaldo) у вырашальны момант не падвёў.

У выніку серыя пенальці скончылася з лікам 5: 3, і «Рэал» адзінаццаты раз у сваёй гісторыі заваяваў Кубак чэмпіёнаў.

МЯ, паводле bbc.com

Стужка навінаў