Рэакцыя замежніка на разгон Дня Волі: Мне падалося, што гэта грамадзянская вайна

video

Замежнікі дзеляцца сваймі ўражаннямі падчас прагляду відэа брутальнага разгону ўдзельнікаў акцыі 25 сакавіка.

«Я не разумею, чаму паліцыя атакуе бяззбройных людзей. Нармальная паліцыя павінна бараніць сваіх грамадзянаў», – дзеліцца ўражаннямі ад відэа разгону акцыі малады хлопец.

«Я ў шоку, бо гэта нашая краіна-суседка, і я не ведала, што тут падобнае бывае, – падхоплівае маладая дзяўчына.

«Мне здаецца ўрад павінен прыдумаць іншы спосаб развязаць гэтую праблему», – кажа хлопец.

«Падняць руку на дзяцей, старыкоў. Як гэта могуць зрабіць псіхічна здаровыя людзі? Мне здаецца, што там гэтым займаюцца людзі, якія не сябруюць з галавою», – выказвае меркаванне дзяўчына.

27 сакавіка ў Менску прайшлі масавыя суды над затрыманымі 25 і 26 сакавіка. Содні і штрафы атрымалі больш сотні чалавек.

Поўны спіс затрыманых на акцыях.

ДР belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары