Раззлавацца. Заплакаць. І памерці са смеху. Найлепшыя трэш-навіны 2016-га


Топ-12 самых курʼёзных, смешных і недарэчных навінаў, якія зʼявіліся на belsat.eu і ў эфіры нашага тэлеканалу цягам 2016-га.

Калі вы з тых, каму здаецца, што нашыя людзі навучыліся карыстацца мазгамі, маюць пачуццё густу, а краіна ідзе ў слушным кірунку, то вось вам доказ таго, што часамі мы вартыя той рэчаіснасці, у якой жывём.

Пераможца ў катэгорыі «Кагнітыўны дысананс года»

Сёлета на паліцы адной з гарадзенскіх крамаў наш карэспандэнт заўважыў дзіўнае спалучэнне назвы тавару і традыцыйнага закліку «Купляйце беларускае».[/vc_column_text][vc_single_image image=”411509″ img_size=”large”][vc_column_text]

«Цяпер не зіма, а восень». У Лагойску камунальнікі косяць снег

Званне самых упартых камунальнікаў Беларусі мы пастанавілі надаць працаўнікам ЖКГ з Лагойску, якія, не зважаючы на некамфортныя кліматычныя ўмовы, працягвалі выконваць сваю працу.

[/vc_column_text][vc_column_text]

Сальная культура

З невядомых нам прычынаў у Беларусі любяць спалучаць сакральныя і патрыятычныя рэчы з салам. У якасці доказу прыводзім фотафакт з сёлетняй спецыялізаванай міжнароднай выставы «Prodexpo-2016», якая прайшла ў Менску.[/vc_column_text][vc_single_image image=”411519″ img_size=”large”][vc_column_text]А вось яшчэ адзін фотафакт з Рагачова, дзе 4 верасня адбыўся Дзень беларускага пісьменства. Спалучэнне кілбасы, сала і нагоды для крэатыву выходзіць па-за межы дабра і зла. Але, магчыма, мы памыляемся…[/vc_column_text][vc_single_image image=”411523″ img_size=”large”][vc_column_text]

Баксёр Валуеў і індзейцы на Дажынках-2016

Сёлета свята ўраджаю прайшло ў горадзе Сянно на Віцебшчыне. Кажуць, што ўзровень беспрацоўя ў горадзе вышэйшы за ўзровень трэшу, які стаў неадымнаю часткаю «Дажынак». Ці заўважыў гэта дэпутат расейскай Дзяржаўнай думы Мікалай Валуеў, які прыехаў у Сянно на запрашэнне мясцовых уладаў?

[/vc_column_text][vc_column_text]

«Лінія Сталіна» падрыхтавала падарункі дзецям

Напярэдадні навагодніх святаў «Лінія Сталіна» заклікала прыехаць у госці да мясцовага Дзеда Мароза, які носіць папаху з чырвонаю зоркаю і прапануе дзіцячыя падарункі ў торбачках з партрэтам Сталіна![/vc_column_text][vc_single_image image=”411531″ img_size=”large”][vc_column_text]Фота: stalin-line.by[/vc_column_text][vc_column_text]

У Беларусі зладзілі суботнік, ад якога немагчыма было адбіцца нават грашыма

Суботнікі – гэта наш боль. Усе ведаюць, што вывесці на вуліцы працаваць больш за тры мільёны асобаў немагчыма. Прынамсі, нельга казаць, што зрабілі яны гэта дабравольна.

[/vc_column_text][vc_column_text]

Навошта нам Быкаў і Караткевіч? Можа, лепш, каб была вуліца Лукашэнкі?

У Касцюкоўцы маглі зʼявіцца вуліцы Быкава і Караткевіча. Але ўлады заявілі, што апыталі мясцовых жыхароў і тыя выказаліся супраць. Мы не знайшлі тых, хто супраціўляўся перайменаванню вуліцаў.

[/vc_column_text][vc_column_text]

Мянчук месяц начаваў у машыне, каб злавіць бабулю, якая драпала ягонае аўта

І злавіў. За паўгода жыхару сталіцы 20 разоў падрапалі машыну, якую ён паркаваў побач са сваім домам. Мужчына звяртаўся да міліцыянтаў, але тыя не здолелі знайсці зламысніка. У выніку ўладальнік аўтамабіля пастанавіў дзеяць самастойна і амаль штодня цягам месяца начаваў у спальным мяшку ў машыне. Вынік спання ў машыне проста феерычны. Глядзіце па спасылцы «інтэрвʼю» з бабуляю, якая псавала жыццё аўтааматара.[/vc_column_text][vc_column_text]

Беларус зрабіў цацачную мадэль сістэмы залпавага агню «Град»

Але страляе гэты цуд інжынернай думкі папяровымі ракетамі. Аляксей Жолнер зрабіў мадэль РСЗА «Град» на базе цацачнага «Уралу-375». Ракетамі страляюць дзякуючы карамельнаму паліву.

[/vc_column_text][vc_column_text]

Дзеці ўзялі штурмам гарадзенскі гіпермаркет

Адзін з гарадзенскіх гіпермаркетаў адзначыў сваю гадавіну арыгінальным чынам: кандытары падрыхтавалі агромністы 200-кілаграмовы торт. Вось што атрымалася з гэтай задумы.

[/vc_column_text][vc_column_text]

Казёл і выбары

Наш фотакарэспандэнт злавіў кадр, які цалкам адлюстроўвае хаду і вынікі парламенцкіх выбараў, якія адбыліся ў сёлета ў верасні.[/vc_column_text][vc_single_image image=”411546″ img_size=”large”][vc_column_text]Увесь фотарэпартаж тут.[/vc_column_text][vc_column_text]

Пад «дэнамінацыю» хутка будуць танчыць у беларускіх клубах

Крэатыўную відэазамалёўку на тэму сёлетняй дэнамінацыі ды інфляцыі ў Беларусі апублікаваў на сваім vimeo-канале карыстальнік Emilio Anormale. Напрыканцы відэароліку аўтар змясціў лічбу 237 595 925 % – на столькі за 20 гадоў абясцэніўся беларускі рубель. Гэта трэш, спадарства!

Навіны з гэтага топу – кропля ў моры. Спадзяемся, што ў 2017-ым трэшу будзе крыху менш.

ЮВ, belsat.eu

Стужка навінаў