Развітанне з Вітаўтам Мартыненкам адбудзецца сёння на Паўночных могілках


19 красавіка ў 9:45 з морга 10-га шпіталя (вуліца Убарэвіча, 73) ягонае цела забяруць у крэматорый на Паўночных могілках. Там аб 11 адбудзецца развітанне.

Вядомы музычны крытык заўчасна памёр 16 красавіка ва ўзросце 56 гадоў праз цукроўку, з якою змагаўся шмат гадоў. Ён быў барацьбітом за беларушчыну ў творчасці і ў жыцці. Журналіст з адукацыі, спадар Мартыненка быў праўдзівым меламанам: гэта ён першым пачаў «раскручваць» беларускі рок – менавіта гэты кірунак быў яму бліжэйшы. У суаўтарстве з Анатолем Мяльгуем ён нават стварыў кнігу «222 альбомы беларускага року».

Вітаўт Мартыненка сабраў вялізную калекцыю вінілаў, а таксама сваіх і не толькі артыкулаў пра беларускую музыку.

ДР, belsat.eu

Стужка навінаў