Разняволіць і стымуляваць. Настаўнікам хочуць дазволіць зарабляць на платных паслугах


Пра гэта паведаміла намеснік кіраўніка ўраду Наталля Качанава падчас канферэнцыі працаўнікоў менскіх установаў адукацыі.

«Была пастаўленая задача па матэрыяльным стымуляванні педагагічных работнікаў. Урад працуе ў гэтым напрамку», – сказала Наталля Качанава.

Паводле віцэ-прэмʼеркі, для матэрыяльнага дабрабыту педагогаў неабходна разняволіць іх ініцыятыву.

«Гэта магчымасць зарабляць з дапамогай пазабюджэтнай дзейнасці падчас аказання платных паслугаў», – удакладніла віцэ-прэмʼерка.

ЮВ, belsat.eu, паводле ej.by

Стужка навінаў