Разня ў Пухавіцкім раёне: пенсіянер забіў жанчыну, параніў яшчэ двух чалавек і скончыў жыццё самагубствам


Каля вёскі Машчэнава Пухавіцкага раёну пʼяны 66-гадовы пенсіянер у двары дачнага дому нажом забіў жанчыну 1951 г. н. Трагедыя адбылася 31 ліпеня.

Таксама ён параніў надом яшчэ двух пенсіянераў (80 і 62 гадоў), якія трапілі ў шпіталь.

Пасля гэтага забойца ударыў сябе нажом у грудзі. Праз некалькі гадзінаў ён памёр у лякарні.

Пра здарэнне паведамляе прэс-служба МУС. Што стала прычынай канфлікту, праваахоўныя органы не ўдакладняюць.

ІІ, belsat.eu

Стужка навінаў