«Размова тыдня» на «Белсаце»: рэгіянальны госць і сталічны эксперт абмяркуюць галоўныя падзеі


Анонс праграмы «Размова тыдня»

Праграма «Размова дня» вырасла да галоўнай «Размовы тыдня». Вядоўцы разам з гасцямі абмяркоўваюць галоўныя падзеі тыдня.

Болей эфірнага часу і болей гасцей у студыі: адзін – гэта прадстаўнік рэгіянальных медыяў (журналіст, блогер і гэтак далей), другі – сталічны эксперт.

У мінулую нядзелю ў студыі Святланы Калінкінай быў аршанскі актывіст ды блогер Ігар Казмерчак ды дэпутатка беларускага парламенту Ганна Канапацкая. Яны абмяркоўвалі, як прымаюцца законы ў Беларусі і чаму насамрэч не працуюць.

Адной з тэмаў абмеркавання стала Ворша, якую паўгода таму Аляксандр Лукашэнка абяцаў падняць з «руінаў і попелу». Ігар Казмерчак распавёў, што абяцанне ўсцешыла аршанцаў, але дагэтуль яны ўсё яшчэ ў «руінах і попеле».

Глядзіце ў эфіры «Белсату» у нядзелю а 21:15 або онлайн на нашай старонцы.

НМ, belsat.eu

Стужка навінаў