Разбітыя дарогі Коўна сталі сусветным інтэрнэт-хітом


Вялізныя ямы на дарогах літоўскага горада прыцягнулі ўвагу канала BBC, агенцтва World News Report і іншых СМІ.

Група сяброў, якім надакучыў дрэнны стан літоўскіх дарог, зрабілі камічны фотапраект, каб звярнуць увагу на праблему, піша BBC.

Серыя фотаздымкаў паказвае, што выбоіны настолькі вялікія, што памылкова прымаюцца за басейны і азёры.

Аўтар фотапраекта суполка ў Facebook Z999 сцвярджае, што хацела пасмяяцца над абсурдам сітуацыі і такім чынам заклікаць улады да дзеянняў.

Паводле статыстыкі, небяспечныя дарогі – сур’ёзная праблемы Літвы. Колькасць смерцяў на дарогах на мільён жыхароў у гэтай краіне ўдвая перавышае сярэдні паказнік па ЕЗ (100 супраць 55).

ЗК, belsat.eu

Стужка навінаў