Раварысты ў Берліне разбілі і спалілі аўтамабілі прэміум-класу на суму $ 1,1 млн


Фота Joerg Carstensen / European Pressphoto Agency

Беспарадкі ў нямецкай сталіцы выкліканыя дэцэнтрыфікацыяй – пераходам недарагіх раёнаў гораду ў катэгорыю больш прэстыжных, у выніку чаго кошт жытла даражэе.

Ад рук 50 раварыстаў у масках пацярпелі агулам столькі ж прыпаркаваных аўтамабіляў прэміум-класа – BMW, Mercedes і Porsche.

Адказнасць за падпалы ўзяла на сябе групоўка «Сацыял-дэмакратычныя народныя раварысты дыверсанты» (Social Democratic People’s Bicycle Commando).

Кіраўнік МУС ва ўрадзе Берліна Франк Хенкель абяцаў знайсці ўправу на хуліганаў.

«Мы не дазволім гэтму леварадыкальнаму натоўпу захапіць нашыя вуліцы. Жудасныя наступствы таго, што здарылася кажуць пра тое, што гэтыя анархісты настроены толькі разбураць і не маюць павагі да прыватнай уласнасці».

Леварадыкалы, для якіх жыццё ў сквотах стала традыцыяй, мяркуюць, што падпалы адпужнуць буйны бізнес і інвестараў ад раёнаў, дзе яны прызвычаіліся жыць.

ДР, belsat.eu, latimes.com

Тэгі: 
Глядзі таксама
Каментары