Раварыста, якому пагражае тэрмін, павіншавалі з Днём народзінаў ля сценаў Валадаркі


[vc_row][vc_column][vc_video link=”https://youtu.be/YDLV_uh-sdY”][vc_column_text]Павіншаваць і падтрымаць Змітра Паліенку да сценаў турмы прыйшлі беларускія дэмакратычныя актывісты.

У Менску, у следчым ізалятары на вуліцы Валадарскага сустрэў свой 22-гі дзень народзінаў Зміцер Паліенка, якога затрымалі падчас акцыі раварыстаў «Крытычная маса» 29 красавіка. Павіншаваць і падтрымаць хлопца да сценаў турмы прыйшлі беларускія дэмакратычныя актывісты.

Глядзіце наш фотарэпартаж з-пад сценаў СІЗА:

[/vc_column_text][vc_column_text]

[/vc_column_text][vc_column_text]

«Ён зараз у турме вось тут. Мы хочам, каб мінакі пабачылі, і каб ён нас пачуў, што важна. Таму што людзі, якія ні за што сядзяць у турмах у Беларусі, мусяць ведаць, што ў іх ёсць пабрацімы і з імі праяўляюць салідарнасць», – кажа рэжысёрка Вольга Мікалайчык.

Пікетоўцы прынеслі не толькі партрэты, але і мегафон, праз які павіншавалі Змітра Паліенку з днём народзінаў. Міліцыя вяла здымкі пікету, на актывістаў склалі адміністратыўныя пратаколы за парушэнне закону аб масавых акцыях.

Паліенку перавезлі ў Менск з жодзінскае турмы, яму пагражае рэальны крымінальны тэрмін за «гвалт або пагрозу гвалту супраць працаўніка» міліцыі. Праваабаронцы кажуць, што гэтыя абвінавачванні не адпавядаюць рэчаіснасці: паводле іх словаў гэта байцы АМАПу моцна збілі раварыстаў падчас затрымання.

ДД, belsat.eu

Стужка навінаў