Раварыст паказаў свае пабоі. 29 красавіка яго моцна збілі АМАПАўцы


Удзельнік роварнага заезду «Крытычная маса» будзе здымаць пабоі і спадзяецца, што праваабаронцы дапамогуць яму пакараць #маюміліцыю.

«Калі нас загналі ў аўтобус заўважыў, што ў мяне вываліўся кавалак зуба. За кожнае слова яны білі па галаве. Добра, што я быў у касцы», – распавядае Аляксей карэспандэнту «Белсату».

[/vc_column_text][vc_video link=”https://www.youtube.com/watch?v=fc1VSDD3TeU&feature=youtu.be”][vc_column_text]Нагадаем, што вечарам 29 красавіка было затрымана не менш за шэсць раварыстаў – удзельнікаў роварнага заезду «Крытычная маса».

29 красавіка каля 35 чалавек сабралася каля Опернага тэатру, каб праехаць па горадзе на роварах і заявіць пра правы раварыстаў на дарозе. На месцы збору былі заўважаныя 10 міліцыянтаў у цывільным, чатыры АМАПаўцы.

Ужо на дарозе раварыстаў падрэзаў бардовы мікрааўтобус, адтуль выскачылі супрацоўнікі АМАПу, якія затрымалі шэсць чалавек, у тым ліку і назіральніка БХК. Маладых людзей закінулі ў аўтобус тварам у падлогу, наносілі ім удары ў жываты і па тварах.

Чытайце таксама >>> У Менску міліцыя схапіла ўдзельнікаў велапрабегу, білі па тварах і ў жываты

Два затрыманыя ў Менску раварысты могуць трапіць у турму. Пра гэта інфармуе група «УКантакце» «Наша справа». Справы могуць завесці па крымінальным артыкуле «Злоснае хуліганства». Афіцыйнага пацверджання гэтай інфармацыі пакуль няма.[/vc_column_text][vc_video link=”https://www.youtube.com/watch?v=sM-r8RFLj3U”][vc_column_text]ЮВ, belsat.eu

Стужка навінаў