Раўнівы мужчына зарэзаў трох суседзяў у Смаргонскім раёне


Трагедыя здарылася ў вёсцы Солы. Пра злачынства ў міліцыю паведаміла 38-гадовая мясцовая жыхарка.

Ейны 33-гадовы муж з нажом напаў на суседзяў, зарэзаў трох чалавек. Яна таксама атрымала раненні ног і рук. Жанчыну шпіталізавалі, пагрозы ейнаму жыццю няма.

На месцы здарэння следчыя знайшлі нож і целы мясцовых жыхароў – 35-гадовага мужчыны, ягонага бацькі ды сужыцелькі апошняга. Усе ахвяры забойцы былі раней судзімыя.

Зламыснік, беспрацоўны і без судзімасцяў, ад міліцыі не хаваўся. У стане алкагольнага ап’янення яго затрымалі ва ўласным доме. Паводле версіі следства, ён прыраўнаваў жонку да суседа. Бацька і ягоная сужыцелька сталі нявольнымі сведкамі і таму забойца напаў і на іх.

Распачатая крымінальная справа па факце забойства. Падазраванага скіравалі на псіхіятрычную экспертызу.

ДР, belsat.eu паводле sk.gov.by

Стужка навінаў