Усіх 12 дзяцей выратавалі з пячорнага комплексу Тхам Луанг у Тайландзе, дзе яны былі заблакаваныя больш за 2 тыдня. Апошнімі на паверхню вывелі трэнера, які суправаджаў групу, і аднаго з хлопчыкаў.
У канцы чэрвеня група падлеткаў 11-16 гадоў і іх 25-гадовы трэнер па футболе зніклі ў пячорным комплексе Тхам Луанг, куды яны адправіліся на экскурсію. Праз праліўныя дажджы ў пячоры стала рэзка прыбываць вада, і яны былі вымушаныя сысці ўглыб на чатыры кіламетры, апынуўшыся такім чынам адрэзанымі ад уваходу. Пошукі зніклай футбольнай каманды працягваліся дзевяць дзён. У панядзелак, 2 ліпеня, падлеткаў выявілі брытанскія дайверы. 8 ліпеня пачалася аперацыя па іх выратаванні.
Раней паведамлялася, што фізічнае і эмацыйнае здароўе першых васьмі хлопчыкаў, вызваленых з затопленай пячоры, не выклікае занепакоенасці. Двух хлопчыкаў пачалі лячыць ад лёгачнай інфекцыі. Яны прабудуць у шпіталі як мінімум тыдзень.
Медыкі распавялі, што спачатку дзяцей кармілі растваральнай ежай і энергетычнымі гелямі, але зараз іх перавялі на лёгка засвойвае ежу.
Як толькі абследавання пацвердзяць, што ў хлопчыкаў няма рызыкі развіцця інфекцыяў, ім дазволяць убачыцца з сем’ямі.
З-за таго, што дзеці правялі ў цемры больш за два тыдні, выйшаўшы на сонечнае святло, яны вымушаныя насіць сонечныя акуляры.
ІІ, belsat.eu, паводле BBC