Расце папулярнасць незалежных медыяў сярод беларусаў


І падае – дзяржаўных.

Недзяржаўныя медыі заваёўваюць давер беларусаў. Пра гэта сведчыць апытанне грамадскай думкі «Беларускай аналітычнай майстэрні». За тры гады, з 2014-га да 2017-га года, заўважна павялічыўся давер грамадзянаў да незалежных СМІ, а да афіцыйных – зменшыўся.

Апошнія маюць поўны ці частковы давер амаль 67 % апытаных, у той час як незалежныя медыі карыстаюцца поўным ці частковым даверам 73 %.

Змяншэнне даверу да афіцыйных медыяў аўтары даследавання тлумачаць дыстанцыяй паміж тым, што людзі бачылі на ўласныя вочы, і тым, што паказвалі дзяржаўныя сродкі масавай інфармацыі.

Пры гэтым амаль 3/4 апытаных атрымліваюць інфармацыю з дзяржаўнага тэлебачання і толькі 42 % – з інтэрнэту.

Давер жа да расейскіх медыяў за апошнія тры гады вырас амаль на 3 %, і цяпер складае 74,9 %.

ДД

Стужка навінаў