Расстрэл дзеля забавы


У інтэрнэце з’явілася відэа, на якім прарасейскі сепаратыст па мянушцы «Матарола» з гранатамёту абстрэльвае пазіцыі сваіх баевікоў дзеля смеху.

«Чакай! Ці няма там грамадзянскіх, якія размаўляюць праз тэлефон? Каровы там хадзілі», – пытаецца адзін з баевікоў. У адказ чуваць: «значыць, ужо не будуць».

На пачатку Матарола не прызнаецца, што гэта абстрэльвае падапечных. Напрыканцы ўсё ж выходзіць з імі на сувязь. «Калегі» па іншым баку відавочна незадаволеныя жартаўлівым абстрэлам аднаго з камандзіраў баевікоў «ДНР». У відэа шмат ненарматыўнай лексыкі.

Hromadke.tv нагадвае, што баевікі працягваюць абстрэльваць жылыя кварталы гарадоў, каб абвінаваціць у гэтым украінскіх вайскоўцаў. Таксама ў жніўні ў інтэрнэце з’явілася відэа, у якім бандыты «Матаролы» пагражалі адбіраць у мірных жыхароў Данецку кватэры для «Рупліўцаў Наваросіі».

ДР, belsat.eu

Стужка навінаў