Расследаванні «Белсату» адзначылі на конкурсе «Вольнае слова»


Кацярына Андрэева і Станіслаў Івашкевіч

Беларуская асацыяцыя журналістаў абвесціла лаўрэатаў творчага конкурсу «Вольнае слова». Сярод іх – журналісты «Белсату» Кацярына Андрэева і Станіслаў Івашкевіч.

У намінацыі журналісцкае расследаванне 2-е месца заняў матэрыял Станіслава Івашкевіча «Як зброя з Беларусі трапіла ў рукі сірыйскіх паўстанцаў?». Кацярына Андрэева атрымала 3-е месца за расследаванне пра гандаль Беларусі з сепаратыстамі ДНР і ЛНР, якое яна падрыхтавала ў суаўтарстве з Ігарам Ільяшом. Раней на «Белсаце» гэтае расследаванне прызналі інтэрнэт-матэрыялам году.

Прадстаўнік “Белсату” Аляксей Мінчонак на ўручэнні ўзнагародаў. Фота – Ірына Арахоўская, belsat.eu

Знайсці матэрыялы «Белсату», адзначаныя на «Вольным слове», можна тут:

Узнагароды белсатаўцаў. Фота – Ірына Арахоўская, belsat.eu

Першае месца ў гэтай намінацыі заняла праца журналіста «Нашай Нівы» Арцёма Гарбацэвіча «Расследаванне: як беларусы пераплачваюць тысячы долараў за бясплатныя аперацыі ў дзяржаўных клініках».

ІНФАРМАЦЫЙНЫЯ ЖАНРЫ:

1. Вадзім Заміроўскі, TUT.BY, «Бацькі напісалі спачатку, што я фашыст». Як беларусы ваююць ва Украіне»

2. Алесь Пілецкі, Зміцер Лукашук, «Еўрарадыё», цыкл матэрыялаў пра жыццё ў анексаваным Крыме

3. Васіль Мацкевіч, «Медиа-Полесье», матэрыал «Маці загінулага жаўнера Аляксандра Коржыча «Майго сына забілі»

АНАЛІТЫЧНЫЯ ЖАНРЫ:

1. Адар’я Гуштын, Naviny.by, матэрыял «Данат не вінаваты? Дзесяць важных пытанняў па справе гімназісту»

2 Аляксандр Класкоўскі, Naviny.by, матэрыял «Кансерватар Лукашэнка вырашыў стаць лічбавым рэвалюцыянерам»

3. Руслан Гарбачоў, «Салідарнасць», матэрыял «У нас няма асаблівых адносінаў». Кітай ставіцца да Беларусі як да краіны «трэццяга свету»?

МАСТАЦКА-ПУБЛІЦЫСТЫЧНЫЯ ЖАНРЫ:

1. Кацярына Кісялёва, «Имена», матэрыял «Дыяна-невідзімка. У шпіталях па ўсёй Беларусі плачуць малыя-сіроты, а ўзяць іх на рукі каму»

2. Вольга Дэксніс, «Имена», «Зніклая. Ужо 5 гадоў рэдкая хвароба прымушае Дашу з Вілейкі кругласутачна «танчыць»

3. Таццяна Дарашчонак, «Имена», матэрыял «Настаўнік для Беларусі. Два філолага з Менску прыдумалі, дзе ўзяць і як вярнуць у школу добрых педагогаў»

ДЭБЮТ

1. Максім Гарда, «Медиа-Полесье», матэрыял «Не памірай, я цябе прашу», або калі спыніцца забойства сабак у Лунінцы?»

2. Валер Тамілін, «Салідарнасць», матэрыял «Броўка пайшоў са мной да Машэрава: «Павінен даць яму кватэру»

3. Аксана Ярашонак, «Рэгіянальная газета», матэрыял «Па тых лесвіцах здаровы ледзь пройдзе, не тое што хворы: як віляйчанкі змагаюцца за перанос анкалагічнага дыспансера з будынка турмы»

ІІ, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары