Рассельгаснагляд прызнаў сухое малако 15 беларускіх прадпрыемстваў небяспечным


Галоўны дзяржветінспектар Беларусі прыпыніў экспарт айчыннага прадукту ў Расею.

Чарговую чырвоную картку праз небяспечнасць і няякаснасць атрымалі «Беллакт», «Бабушкина крынка», «Савушкін прадукт» ды яшчэ 12 прадпрыемстваў і філіялаў.

Цяпер Рассельгаснагляд правядзе праверку дзеянняў дэкларацый.

Экспарт сухога малака зʼяўляецца адной з асноўных крыніц беларускага малочнага экспарту ў краіну-хаўрусніцу.

Гэта не першыя падобныя санкцыі.

Расейскі бок ужо неаднаразова абвінавачваў беларускіх вытворцаў у недабраякаснай прадукцыі. У ходзе праверак расейскае ведамства выявіла сыры з перавышаным узроўнем радыяцыі, завялікай колькасцю азотнакіслага натрыю і небяспечныымі кансервантамі.

 Расея пашырае чорны спіс беларускіх прадпрыемстваў

ДР belsat.eu

Стужка навінаў