Рассельгаснагляд папрасіў Менск не перапрадаваць пакістанскую садавіну


Расейскае ведамства «паставіла пад сумнеў сапраўднасць лагістычных шляхоў паставак фруктаў» ды звярнулася з просьбай да Беларусі.

Пра гэта гаворыцца ў паведамленні на старонцы Рассельгаснагляду.

У тэксце згадваецца пакістанская садавіна, у тым ліку грушы, якія трапляюць у Беларусь і далей рээкспартуюцца ў Расею.

Чытайце таксама >>> Прэмʼер Кабякоў абараніў «беларускую» крэветку

«Рассельгаснагляд у мэтах недапушчэння ўвозу на тэрыторыю Расеі сельскагаспадарчай прадукцыі, якая трапіла пад абмежаванні, усталяваныя прэзыдэнтам і ўрадам Расеі, а таксама ўвозу небяспечнай у каранцінным фітасаністарным плане прадукцыі, папрасіла беларускі бок з 2 кастрычніка 2016 года спыніць выдачу фітасанітарных сертыфікатаў і рээкспарт пладовагародніннай прадукцыі з Пакістану», – адзначыў Рассельгаснагляд.

НМ, belsat.eu

Стужка навінаў