Рассельгаснагляд намагаецца спыніць кантрабанду з Беларусі


Расейскія санітарныя службы заяўляюць, што на мяжы з Беларуссю спынілі 80 партыяў з садавіною і гароднінай з краінаў ЕЗ.

«Такую прадукцыю найчасцей спрабуюць правезці без фітасанітарнай дакументацыі, аднак экспертыза ўпакоўкі часцяком дазваляе вызначыць яе паходжанне. Затрымліваецца і прадукцыя без дакументаў, і ў тары без якой-небудзь маркіроўкі», – паведамляе Рассельгаснагляд.

Паводле расейскага боку, ёсць выпадкі, калі садавіна і гародніна з краінаў ЕЗ мае суправаджальныя дакументы, якія сведчаць аб нібыта беларускім паходжанні прадукцыі.

Адмысловыя пасты, на якіх кантралююць грузы з Беларусі ў Расею з’явіліся на мяжы пасля таго, як Пуцін наклаў эмбарга на садавіну, гародніну, мяса і арэхі з краінаў ЕЗ. Тым не менш, паводле Рассельгаснагляду, у Маскве і Туле – «шырокі асартымент» прадукцыі з Грэцыі, Польшчы, Іспаніі, якую завезлі праз Беларусь.

Днямі Кіраўнік Рассельгаснагляда Сяргей Данкверт заявіў, што служба мае намер узмацніць маніторынг беларускай прадукцыі з прычыны незвычайнага росту імпарту малочнай прадукцыі з Літвы і Польшчы і рыбы з Нарвегіі ў Беларусь ў верасні 2014 года ў параўнанні з ліпенем і жніўнем 2014 года.

МЛ, belsat.eu

Стужка навінаў