«Рассельгаснагляд»: Чаму ў Беларусі так хутка спее маліна?


«Рассельгаснагляд» патрабуе ў Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання Беларусі растлумачыць паходжанне цытрусавых, бахчавых культураў, папаі, салаты латук ды іншых прадуктаў, якія завозяцца ў Расею з Беларусі, паведамляюць на сайце ведамства.

Паводле «Рассельгаснагляду», пастаўкі гародніны і садавіны з Беларусі ўзраслі больш як удвая ў параўнанні з першаю паловаю мінулага года. Акрамя таго, ведамства занепакоена «нехарактэрным перыядам саспявання» беларускіх трускавак і малінаў.

«З мэтаю абароны тэрыторыі Расейскай Федэрацыі ад заносу і акліматызацыі шкодных арганізмаў з улікам рызыкі, звязанай з увязеннем падкаранціннай прадукцыі сумнеўнага паходжання, «Рассельгаснагляд» зноў звярнуўся да Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання Рэспублікі Беларусь з гэтым пытаннем», – гаворыцца ў паведамленні.

Са снежня 2014 г. беларускі бок ніяк не рэагуе на расейскія звароты, паскардзіліся ў «Рассельгаснаглядзе».

ЮВ, belsat.eu

Стужка навінаў