«Рашэнне ўжо гатовае». Ларыса Шчыракова пра штраф у 7 базавых


Справу нашай калегі разглядала старшыня суду Гомельскага раёну Раіса Васільеўна Кавалевіч. 

Журналістку-фрылансерку з Гомлю, якая супрацоўнічае з «Белсатам», судзілі за удзел у Маршы недармаедау ў Рагачове 12 сакавіка.

«Была ўпэўненая, што прызнаюць вінаватай, пакараюць ці штрафам ці арыштам, таму адразу сказала, што суду не давяраю – не канкрэтнаму суддзі, а суду беларускаму наагул, бо справа палітычна матываваная, таму сапраўднага судовага разбіральніцтва не будзе, а рашэнне ўжо гатовае», – пракаментавала прысуд Ларыса Шчыракова.

У судзе нашая калега адмовілася даваць тлумачэнні:

«Не хачу ўдзельнічаць у фарсе».

17:00 Рашэнне суду: спагнанне 7 базавых велічыняў па артыкулу 23.34 КААП РБ.

16:48 Вывучэнне матэрыялаў справы. Суддзя глядзіць запіс стрымаў «Белсату».

Справа Ларысы Шчыраковай у Гомельскім абласным судзе

14:30 Пачалося судовае разбіральніцтва. Пра гэта фрылансерка Ларыса Шчыракова заявіла на сваёй старонцы ў Facebook.

Пратэст супраць Дэкрэту № 3 у Рагачове

На плошчы ў Рагачове сабралася каля 400 асобаў. Паводле аднаго з удзельнікаў акцыі, на пратэст выйшла мала людзей у сувязі з тым, што кіраўнікі мясцовых прадпрыемстваў запужалі працаўнікоў звальненнем.

belsat.eu будзе сачыць за развіццём падзеяў.

ВД, belsat.eu

Стужка навінаў