Раскоша для бедных ці падман? У Менску скручаныя крабавыя палачкі прадаюць пад выглядам крэветак


Мінчук Дзмітрый Грыгараў у сталічным супермаркеце «Карона» набыў крэветкі, прынамсі так яму падавалася.

Падман ён заўважыў толькі тады, калі прыйшоў дамоў і пачаў гатаваць. Выявілася, што гэта ніякія не крэветкі, а замарожаныя крабавыя палачкі, якія толькі маскуюцца пад крэветкі.

«Зробленыя вельмі падобна, у замарожаным выглядзе распазнаць без шанцаў. У выніку страва была сапсаваная», – кажа Грыгараў.

Пра гэты выпадак мянчук распавёў у сваім Facebook, дзе і атрымаў адказ ад супермаркета.

Фота з Facebook Дзмітрыя Грыгарава

«Для зручнасці пакупнікоў мы ўказваем інфармацыю пра склад прадуктаў на вагу на спецыяльных таблічках (прымацавалі фота). У дадзеным выпадку «крэветкі» – гэта выраб, які фармуецца з сурымі, г.зн. імітацыя з сурымі», – патлумачылі прадстаўнікі крамы.

Як высветлілася з каментароў пад публікацыяй, Дзмітрый не першы, хто трапіў на хітрыкі вытворцы VIČI. Людзі скардзяцца, што таксама набылі «крэветкі» і толькі сапсавалі сабе не толькі страву, але і настрой.

ГА, belsat.eu

Стужка навінаў