«Раскамнагляд» заблакаваў на YouTube кліп ЛСП «Манетка»


Кліп беларускага рэп-праекту ЛСП цяпер нельга паглядзець на тэрыторыі Расеі.

Такое паведамленне ўбачаць карыстальнікі youtube з Расеі.

«Прычына тая ж, што і раней “дадзеная інфармацыя ўтрымлівае інфармацыю пра спосабы здзяйснення самагубства, заклікі да здзяйснення самагубства”», – паведаміў афіцыйны паблік ЛСП у «ВКонтакте».

Сёлета ў траўні з такой жа фармулёўкай «Раскамнагляд» ва «Вконтакте» трэк «Нумары».

У траўні «Раскамнагляд» паспрабаваў заблакаваць «Telegram». У адказ на гэта інтэрнэт-карыстальнікі «назаўсёды зачынілі» Раскамнагляд у Google Maps і выйшлі на пратэст.

ЮВ, belsat.eu

Стужка навінаў