Раскамнагляд пагражае заблакаваць гарадзенскі сайт за артыкул пра загінулага ў Сірыі вайскоўца


Гарадзенскі сайт s13.ru атрымаў ліст ад Раскамнагляду паведамленне аб блакаванні рэсурсу на тэрыторыі Расеі.

Прычынай стала публікацыя ад 30 чэрвеня 2016 году «Гэта быў загад. Як у Сірыі загінуў расейскі вайсковец, ураджэнец Горадні». Паводле Раскамнагляду, артыкул змяшчае заклікі да масавых закалотаў, ажыццяўлення экстрэмісцкай дзейнасці, альбо ўдзелу ў масавых мерапрыемствах, якія праводзяцца з парушэннем заканадаўства.

Артыкул быў напісаны на базе публікацый TUT.BY і “Белсату”.

Паводле галоўнага рэдактара сайту Сяргея Чабоцькі, паведамленне можа быць памылковым. Дасланае яно было на асабісты адрас Чабоцькі ў двух варыянтах – па-расейску і па-ангельску.

Чабоцька звярнуўся ў Раскамнагляд з просьбай даць тлумачэнні, аднак адказу пакуль не атрымаў.

 

КА, belsat.eu, паводле svaboda.org

Глядзі таксама
Каментары