Раскамнадзор шукае на працу хакера


Федэральная служба па наглядзе ў сферы сувязі, інфармацыйных тэхналогіяў і масавых камунікацый адкрыла вакансію праграміста з навыкамі абыходу сістэм кампутарнай бяспекі. Абʼява апублікаваная на сайце Superjob.ru.

Акрамя здабычы інфармацыі з чужых кампутараў або сетак ён павінен сачыць за абаронай сервера IDS DOS, займацца перадухіленнем уцечкі інфармацыі і абараняць электронны дакументаабарот у ведамстве.

e072ded14e51d8

Ведамства шукае чалавека з вышэйшай адукацыяй і досведам ад пяці гадоў, веданнем расейскага і міжнароднага права ў сферы персанальных дадзеных і быць гатовым да камандзіровак. Акрамя таго, хакер павінен мець вопыт у сферы «black hat» – гэта значыць тых, у каго ёсць гісторыя кіберзлачынстваў.

Рахунак, з якога апублікавалі вакансію, створаны 15 верасня 2016 года. Аднак прадстаўнікі Superjob пацвердзілі яго рэальнасць. Вакансію ўжо зачынілі.

ДР belsat.eu паводле vc.ru

Стужка навінаў