Расея знайшла ў беларускіх медыкаментах шкло і механічныя ўключэнні


Міністэрства аховы здароўя Расеі заявіла пра канфіскацыю шэрагу недабраякасных прэпаратаў беларускай вытворчасці. Гаворка ідзе пра лекі ААТ «Барысаўскі завод медыцынскіх прэпаратаў» і РУП «Белмедпрэпараты». 

Як паведамляе Федэральная служба па наглядзе ў сферы аховы здароўя, у ампулах пентаксіфіліну і гентаміціну выяўленыя механічныя ўключэнні. У адной з ампул кафеіну-бензаату натрыю знойдзены аскепкі ампульнага шкла.

Медыкамента цяпер канфіскаваныя. Інфармацыі пра ўскладнення ў пацыентаў расейскі бок не паведамляе.

ІІ, belsat.eu

Стужка навінаў