Расея збіраецца адмяніць роўмінг з Беларуссю


Ліберальна-дэмакратычная партыя Расеі ўнесла ў Дзярждуму законапраект аб адмене роўмінгу з Беларуссю. У тлумачэнні да законапраекту гаворыцца, што роўмінг паміж абанентамі на тэрыторыі Саюзнай дзяржавы можа быць адменены з 2018 году.

Паводле дакументу, расейскія і беларускія абаненты змогуць таксама карыстацца інтернетам па ўнутранымі тарыфам аператараў мабільнай сувязі.

У тлумачэнні да законапраекту адзначаецца, што сярод краін СНД Беларусь найбольш паслядоўна ажыццяўляе эканамічную інтэграцыю з Расеяй.

«Для далейшага паглыблення інтэграцыі ў межах Саюзнай дзяржавы патрабуецца праца па многіх напрамках, у тым ліку і ў напрамку дасягальнасці мабільнай сувязі», – гаворыцца з запісцы.

Раней Міністэрства сувязі Расеі падтрымала адмену роўмінгу паміж Расеяй і Беларуссю.

 

ІІ, belsat.eu

Стужка навінаў