Расея заблакавала чарговую рэзалюцыю Рады Бяспекі ААН па Сірыі

Wideo

Расея ў Радзе Бяспекі ААН заблакавала прыняцце рэзалюцыі аб працягу мандата місіі, якія расследуюць ужыванне хімічнай зброі ў Сірыі.

Сумесны следчы механізм ААН і Арганізацыі па забароне хімічнай зброі па расследаванні хімічных нападаў у Сірыі быў створаны пры згодзе ўсіх 15 чальцоў Рады бяспекі ў 2015 годзе, і ў 2016 годзе яго паўнамоцтвы былі прадоўжаны яшчэ на адзін год. Мандат працы місіі заканчваецца ў сярэдзіне лістапада.

Да 26 кастрычніка эксперты мусяць прадставіць даклад пра расследаванне атакі ў горадзе Хан-Шейхун у правінцыі Ідліб 4 красавіка, у выніку якой загінулі дзясяткі мірных жыхароў.

Расея хоча абмеркаваць гэты даклад, перш чым прымаць рашэнне аб працягу мандата місіі, і яшчэ да галасавання ў Радзе бяспекі заклікала адкласці разгляд пытання. Таксама Расея адхіліла справаздачу следчай групы ААН па пытаннях правоў чалавека, у якім падвяргаецца крытыцы сірыйскае ўрад.

Расея ўжо не ў першы раз блакуе тыя ці іншыя рэзалюцыі па Сірыі. Пастаянны прадстаўнік ЗША пры ААН Ніккей Хэйлі жорстка выказалася аб дзеяннях Расеі, абвінаваціўшы Маскву ў хаўрусніцтве з «дыктатарамі і тэрарыстамі».

У верасні рада па правах чалавека ААН усклала адказнасць за ўжыванне хімічнай зброі ў правінцыі Ідліб на войска Башара Асада, прыйшоўшы да высновы, што ў нападзе ўдзельнічаў самалёт сірыйскіх ВПС. Асад назваў абвінавачванні сфабрыкаванымі.

ІІ, belsat.eu, паводле Reuters

Глядзі таксама
Каментары