Расея скіравала войска да ўкраінскай і беларускай мяжы


Фота: rbc.ru

Паралельна з перадыслакацыяй у Бранскую вобласць, з якою мяжуе Беларусь, Масква таксама будуе вайсковую частку недалёка ад Харкава.

Пра свае намеры ўзмацніць заходнія межы кіраўніцтва расейскага вайсковага ведамства паведамляла ў мінулым годзе. Паводле Міністэрства абароны РФ, перадыслакацыя абумоўленая ўзмацненнем NATO ва Усходняй Еўропе. Беларускае Міністэрства абароны адмаўляецца каментаваць дзеянні расейскага вайсковага ведамства, падае сайт naviny.by са спасылкаю на belapan.by.

Глядзіце таксама >>> Як афіцыйна не надта распаўсюджаны ў Беларусі казацкі рух заваёўвае ўсё мацнейшыя пазіцыі?

Сёлета маюць скончыць этап перадыслакацыі жаўнераў 28-ай асобнай мотастралковай брыгады з Екацярынбургу ў горад Клінцы (Бранская вобл.) і з Самары ў Валуйкі (Белгародская вобл.), дзе будзе дыслакавацца 23-ая асобная мотастралковая брыгада.[/vc_column_text][vc_single_image image=”207337″ img_size=”large”][vc_column_text]Паводле адміністрацыі гораду Клінцы, першыя жаўнеры прыехалі на месца дыслакацыі 30 траўня і размесціліся ў палявым лагеры з мінімальнаю колькасцю тэхнікі ды ўзбраенняў.[/vc_column_text][vc_single_image image=”207363″ img_size=”large”][vc_single_image image=”207367″ img_size=”large”][vc_single_image image=”207349″ img_size=”large”][vc_column_text]Фота: klintsy.info Прадстаўнік адміністрацыі гораду Клінцы сустрэў камандзіра трэцяга мотастралковага батальёну маёра Сакалова 

У сацыяльных сетках мясцовыя жыхары пішуць, што праз прыезд вайскоўцаў у горадзе выраслі кошты на арэнду кватэраў.[/vc_column_text][vc_single_image image=”207387″ img_size=”large”][vc_single_image image=”207382″ img_size=”large”][vc_column_text]Жаўнеры з Екацярынбургу ахвотна выкладваюць свае сэлфі на новым месцы дыслакацыі.[/vc_column_text][vc_single_image image=”207391″ img_size=”large”][vc_column_text]Анатоль Краўчанка, які прыехаў служыць у Бранскую вобласць, любіць украінскі гурт «5ʼnizza».[/vc_column_text][vc_single_image image=”207400″ img_size=”large”][vc_column_text]Паводле РБК, будаўніцтва вайсковага гарадку ў Белгародскай вобласці мусілі скончыць у траўні 2016 года. На тэрыторыі плошчаю 300 га ТАА «Мегалайн» [кампанія звязаная з Яўгенам Прыгожыным, якога называюць упадабаным рэстаратарам Уладзіміра Пуціна – belsat.eu] будуе штаб з вузлом сувязі на 328 жаўнераў, пяць трохпавярховых і чатыры пяціпавярховыя казармы на 3500 вайскоўцаў, навучальны корпус, медычны цэнтр з лазарэтам на 50 ложкаў, сталоўню, склады і гаражы для вайсковай тэхнікі.

Сюжэт белгародскага тэлебачання, прысвечаны святкаванню 23 лютага і новай вайсковай частцы ў горадзе Валуйкі.[/vc_column_text][vc_video link=”https://www.youtube.com/watch?v=mi4GooqLeNU”][vc_single_image image=”207341″ img_size=”large”][vc_column_text]Нядаўна прэс-сакратар расейскага прэзідэнта Дзмітрый Пяскоў пракаментаваў інфармацыю пра ўзмацненне групоўкі расейскіх войскаў побач з усходняю беларускаю мяжой. «Мне пра гэта нічога не вядома. Казаць пра ўзмацненне групоўкі на мяжы з Беларуссю было б моцным перабольшаннем», – заявіў Пяскоў.

Глядзіце таксама >>> Тут пахне расейскім духам. Як у Беларусі паўстае прарасейская пятая калона

ЮВ, belsat.eu, паводле rbc.ru, klintsy.infoecho.msk.ru[vc_row][vc_column][/vc_column][/vc_row]

Стужка навінаў