Расея скінула ў Сірыі бомбы з надпісамі «За Парыж» і «За нашых» (ВІДЭА)

video

На бомбах, скінутых вайскова-касмічнымі сіламі РФ на тэрыторыі Сірыі, было напісана «За нашых» і «За Парыж».

Гэтая відэазапіс апублікаваны на старонцы Мінабароны Расеі на «YouTube».

«Лётчыкі і тэхнікі з авіябазы Хмэймім адправілі сваё пасланне тэрарыстам авіяпоштай», – гаворыцца ў апісанні да відэа.

Раней кіраўнік Мінабароны РФ Сяргей Шайгу заявіў, што асноўныя намаганні ў Сірыі сканцэнтраваныя на падрыў фінансава-эканамічнай базы «Ісламскай дзяржавы», падае unian.ua.

«Знішчана 15 аб’ектаў захоўвання і перапрацоўкі нафты, 525 аўтацыстэрнаў. Спыненыя пастаўкі на «чорны рынак» 60 тыс. тон нафты ў содні, тэрарысты недалічваюцца $ 1,5 мільёна штодня», – сказаў Шайгу падчас дакладу прэзідэнту РФ Уладзіміру Пуціну.

Паветраная вайсковая аперацыя Расеі ў Сірыі пачалася сёлета 30 верасня пасля адпаведнага запыту кіраўніка Сірыі Башара Асада.

13 лістапада ў Парыжы адбыўся шэраг тэрактаў, падчас якіх загінула прынамсі 129 чалавек. Адказнасць за тэракты ўзяла на сябе «Ісламская дзяржава», якая вядзе таксама баявыя дзеянні ў Сірыі.

ІД узяла на сябе адказнасць таксама за выбух на борце расейскага самалёта ў Егіпце, у выніку чаго загінула 224 чалавекі.

МЯ, паводле unian.ua

Глядзі таксама
Каментары