Расея працягвае цкаванне Алексіевіч – цяпер да яе падаслалі пранкераў


Расейскія пранкеры Ваван і Лексус патэлефанавалі лаўрэату Нобэлеўскай прэміі па літаратуры Святлане Алексіевіч і прадставіліся міністрам культуры Украіны Яўгенам Нішчуком. Сюжэт пра гэта выйшаў на тэлеканал «Расея».

Дзяржаўны тэлеканал прысвяціў розыгрышу пісьменніцы амаль 6 хвілін эфірнага часу. У сюжэце Алексіевіч называюць прадстаўніком русафобскага істэблішменту, абвінавачваюць у фашызме і кажуць, што яна жыве ў «паралельная рэальнасці».

Пранкер Ваван, які прадставіўся міністрам культуры Украіны, заявіў, што ў Кіеве Алексіевіч збіраюцца ўручыць ордэн «Нябеснай сотні». У размове з пранкерам пісьменніца заявіла, што падтрымлівае дэкамунізацыю Украіны, а таксама адзначыла, што «дэрусіфікацыя» – гэта вельмі складаная праблема.

«Тое, што робіць Расея, гэта перад усім разлагае яе саму, таму што вы бачыце ўва што яны пераўтвараюцца…У краме мы неяк там размаўлялі, простыя людзі з такой яны нянавісцю кажуць. Гэта мяне ўразіла», – сказала Алексіевіч у размове з пранкерам.

Тэлеканал «Расея» асобна паведаміў і пра другі розыгрыш. Падчас другога званка Алексіевіч пранкер прадставіўся супрацоўнікам Міністэрства культуры Расеі, прапанаваў Ордэн дружбы народаў і сустрэчу з Пуціным.

Раней хвалю цкавання Алексіевіч у Расеі выклікала яе інтэрв’ю Regnum, якое пісьменніца забараніла публікаваць.

 

ІІ, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары