Расея прапанавала Сірыі праект Канстытуцыі


Расейскі бок падчас перамоваў у Астане перадаў прадстаўнікам сірыйскай апазіцыі варыянт канстытуцыі, паводле якой Сірыя мае стаць унітарнаю дзяржаваю, а курды атрымаюць аўтаномію.

Паводле неафіцыйнай інфармацыі з крыніцы «Інтэрфаксу», у праекце асноўнага закону  гаворыцца, што на тэрыторыі аўтаноміі курды атрымаюць магчымасць усталяваць уласную мову ў якасці асноўнай рэгіянальнай нароўні з арабскаю. Пры гэтым з назвы краіны прапанавана выключыць слова «арабская», пакінуўшы найменне Сірыйская Рэспубліка.

«Назва Сірыі змяняецца з Сірыйскай Арабскай рэспублікі на Сірыйскую рэспубліку», – сказаў суразмоўца агенцтву.

З Канстытуцыі  Сірыі таксама прапануецца прыбраць палажэнне аб вяршэнстве законаў шарыяту. Акрамя гэтага Расея прапанавала адмяніць права перавыбрання прэзідэнта на другі сямігадовы тэрмін, а таксама прыбраць з Канстытуцыі пункт аб тым, што кіраўнік дзяржавы павінен быць мусульманінам.

На сустрэчы ў Астане афіцыйны Дамаск і апазіцыя дамовіліся працягваць кантакты.

ВД, www.interfax.ru

Стужка навінаў