Расея прадасць Анголе знішчальнікі Су-30К, якія захоўваліся ў Беларусі


Расея плануе прадаць Анголе шэсць знішчальнікаў Су-30К, якія знаходзяцца на захоўванні ў Беларусі з 2011 года.

Пра тое, што расейскія і беларускія спецыялісты вядуць пошук пакупнікоў на шэсць знішчальнікаў Су-30К, якія знаходзяцца на захоўванні ў Беларусі паведамляе «Коммерсант» са спасылкай на крыніцу ў авіяпраме.

Як піша выданне, у 1996-1998 гадах карпарацыя «Іркут» падпісала кантракт на пастаўку ВПС Індыі знішчальнікаў Су-30МКІ, але праз неабходнасць падрыхтаваць магутнасці для разгортвання серыйнай вытворчасці новых самалётаў заказчыку паставілі спрошчаныя версіі знішчальнікаў з абавязацельствам іх замены ў будучыні. Гэтыя абавязацельствы былі выкананыя: спрошчаныя знішчальнікі замянілі на Су-30МКІ, і ў 2011 годзе 18 вернутых Індыяй Су-30К былі перагнаныя на 558-й авіярамонтны завод у Баранавічах, пасля чаго «Рособоронэкспорт» пачаў для іх пошук патэнцыйных пакупнікоў.

Чаму 18 расейскіх знішчальнікаў захоўваюцца на тэрыторыі Беларусі на працягу шасці гадоў – «Коммерсант» не ўдакладняе.

 

ІІ, belsat.eu

 

Стужка навінаў