Расейскі ўрад прадставіў антыкрызісны план


Большасць катэгорый выдаткаў расейскага бюджэту скарачаецца на 10 %. Выдаткі на абарону, сельскую гаспадарку і выкананне міжнародных адносінаў не зменяцца.

Таксама будуць выконвацца ўсе сацыяльныя абавязкі.

Рэалізацыю часткі новых праектаў плануецца адкласці. Скароцяцца выдаткі на забеспячэнне органаў дзяржаўнай улады, «у тым ліку за кошт змяншэння выдаткаў на аплату паслугаў павышанай камфортнасці». У цэлым цягам трох гадоў плануецца штогод скарачаць выдаткі бюджэту на 5 %.

НМ, belsat.eu, паводле lenta.ru

Стужка навінаў