Расея пазычыць Беларусі $ 700 млн. Грошы пойдуць на аплату старых расейскіх крэдытаў


Урад Расеі ўхваліў праект пагаднення аб выдзяленні дзесяцігадовага крэдыту Беларусі ў памеры $ 700 млн. Адпаведнае распараджэнне падпісаў прэмʼер-міністр Расеі Дзмітрый Мядзведзеў.

30 чэрвеня першы намеснік міністра фінансаў Максім Ермаловіч заявіў, што Беларусь разлічвае на хуткае атрыманне расейскага крэдыту. «У ліпені-жніўні чакаем на атрыманне гэтых сродкаў», – паведаміў чыноўнік. Расея выдзяляе новы крэдыт для рэфінансавання пазыкавых абавязацельстваў Менску перад Масквой.

Сёлета Аляксандр Лукашэнка заявіў, што Беларусь «ніколі не стаяла на каленях» і спраўна абслугоўвае даўгі.

ЮВ, belsat.eu

Стужка навінаў