Расея пашырае Чарнаморскі флот


У Новаазоўску будуць размешчаны падводныя лодкі з крылатымі ракетамі.

Пра гэта далажыў Уладзіміру Пуціну, які зараз знаходзіцца ў Новаазоўску, камандуючы Чарнаморскім флотам адмірал Аляксандр Вітко.

«У сувязі з тым, што караблі НАТА ўвесь час прысутнічаюць у Чорным моры, плануецца стварэнне (новай – belsat.eu) вайскова-марской базы. Тут будуць падводныя лодкі з крылатымі ракетамі з палётам дальнасці 1500 км»., – заявіў расейскі адмірал.

На мінулым тыдні ў Чорным моры адбыліся ваенна-марскія вучэнні НАТА.

[vc_single_image image=”346682″ img_size=”large”]

Паводле Аляксандра Вітко да 2020 г. Чарнаморскі флот павялічыцца – на ўзбраенне паступіць больш 80-ці судоў. З улікам спісаных караблёў флот павялічыцца да 206 баявых адзінак. Цяпер Чарнаморскі флот складаецца са 173 судоў. 51 карабель базуецца ў Новарасейску, а астатнія 122 базуюцца ў Севастопалі.

ЮВ, паводле «Россия24»

Стужка навінаў