Расея папярэдзіла Кіеў і Захад, што «гібель расейскіх вайскоўцаў у Крыме без наступстваў не застанецца»


Міністэрства замежных справаў Расеі заявіла, што «страта, нанесеная расейскаму боку, гібель расейскіх вайскоўцаў без наступстваў не застануцца».

Пра гэта гаворыцца ў заяве вонкавапалітычнага ведамства РФ. У заяве таксама гаворыцца пра «надзеі» МЗС РФ, што «ў заходніх сталіцах будуць зробленыя адпаведныя высновы».

Чытайце яшчэ >>> Прэлюдыя вайны ці дэстабілізацыя? Расея награвае сітуацыю на Крыме і Данбасе

10 жніўня ў ФСБ Расеі заявілі, што перадухілілі здзяйсненне тэрактаў у акупаваным Крыме на «крытычна важных абʼектах інфраструктуры і жыццезабеспячэння паўвостраву», якія нібыта рыхтавала Галоўнае ўпраўленне выведкі Міністэрства абароны Украіны. Расейскі бок паведамляў, што ў перастрэлцы загінулі два расейскія сілавікі.

Таксама ў ФСБ заявілі аб ліквідацыі «ўкраінскай агентурнай сеткі» і затрыманні групы «дыверсантаў».

Прэзідэнт Украіны Пятро Парашэнка назваў бязглуздымі і цынічнымі абвінавачванні Расеі ў адрас Украіны аб падрыхтоўцы тэрактаў у Крыме.

11 жніўня прэзідэнт Украіны даручыў прывесці ў павышаную баявую гатовасць усе падраздзяленні ў раёнах адміністрацыйнай мяжы з Крымам і на Данбасе.

МЯ, паводле unian.net

Стужка навінаў