Расея папоўніць золатавалютныя рэзервы Беларусі крэдытам


Прэм’ер-міністр Расеі Дзмітрый Мядзведзеў падпісаў праект, згодна з якім Расея мае даць Беларусі крэдыт на $ 1 млрд 550 млн.

У адпаведнасці з пагадненнем, якое маюць падпісаць расейскі і беларускі бакі, крэдыт выдзеляць дзеля пагашэння і абслугоўвання дзяржпазыкі і папаўнення золатавалютных рэзерваў Беларусі.

Беларусь мае пагасіць крэдыт у 2019 годзе дзвюма роўнымі долямі – 15 студзеня і 15 ліпеня.

Працэнтная стаўка, у адпаведнасці з пагадненнем, роўная сярэдняй арыфметычнай прыбытку ад усіх аблігацыяў федэральнай пазыкі РФ, якія знаходзяцца ў абароце на Маскоўскай біржы.

МЯ, паводле interfax.by, pravo.gov.ru

Стужка навінаў