Расея пакутуе ад некампетэнтных «сечыных», якія ўпэўненыя, што кошты на нафту абвалілі робаты


[vc_row][vc_column][vc_video link=”https://youtu.be/whjM677yvaU?t=18m57s”][vc_column_text]Былы дэпутат Дзяржаўнай Думы Расейскай Федэрацыі Аляксандр Асаўцоў прааналізаваў апошнія падзеі ў Расеі.

Залежнасць курсу расейскага рубля ад кошту на нафту вырасла ў два разы за апошнія паўгода. Кошт нафты працягвае падаць, і расейская эканоміка за ім. Заходнія краіны не збіраюцца здымаць санкцыі, уведзеныя за анексію Крыму і агрэсію на Данбасе, а замежныя інвестары працягваюць выводзіць свае капіталы. Які эфект ад расейскіх бомбаў ва Украіне і ў Сірыі ўжо заўважны ў самой Расеі?

Падзеі ў Расеі каментуе з Масквы Аляксандр Асаўцоў, былы дэпутат Дзяржаўнай Думы Расейскай Федэрацыі, палітолаг.

Капейкі на падтрыманне нагавіцаў

– Чаму расейскія ўлады не клапоцяцца пра валютных іпатэчнікаў?

– «Улады, якія лічаць, што ўсе грошы ў краіне належаць выключна ім, гатовыя дзяліцца імі толькі дзеля таго, каб грамадзяне не памерлі з голаду і абсалютна не гатовыя дапамагаць у набыцці, напрыклад, кватэраў. Грошы на тое, каб пракарміць гэтых людзей, – ёсць, пакуль што».

Робаты і нафта

– Хто акрамя іпатэчнікаў пакутуе ад падзення курсу расейскага рубля?

– «Гэта адбілася на ўсіх, акрамя спекулянтаў. Я асабіста не маю да іх прэтэнзіяў, бо гэта іх бізнес. Гэта суцэльнае глупства, калі іх абвінавачваюць у падзенні рубля. Спадар Сечын, які нягледзячы на санкцыі паехаў у Лондан, заявіў, што ў падзенні коштаў на нафту вінаватыя робаты (адмысловыя праграмы. – заўв. belsat.eu), якіх выкарыстоўваюць на гандлёвых нафтавых пляцоўках і якімі кіруюць праграмы. Ён проста не разумее, што ён кажа. Народ пакутуе ад падзення курсу айчыннай валюты і некампетэнтнасці вось такіх «сечыных», якія нясуць адказнасць за сітуацыю ў расейскай эканоміцы».

Заходнія крывадушнікі і Хадаркоўскі

Адкуль узялася прапанова экстрадыцыі Міхаіла Хадаркоўскага?

«Тыя, хто абвяшчае Хадаркоўскага ў вышук, разлічваюць, што кіраўніцтва іх калі і не пахваліць, то і не паўшчувае, маўляў, яны зрабілі ўсё, што маглі, а далей яны падымуць вэрхал, што заходняе правасуддзе – гэта крывадушнікі, што хаваюць ваўчугаў-крымінальнікаў. Гэтыя няздары нават не могуць падрыхтаваць дакументаў на экстрадыцыю».

Сірыйскі гамбіт

З чым звязаная прапанова Масквы прыпыніць вайсковыя манеўры і страляніну ў Сірыі з 1 сакавіка?

«Я думаю, што паколькі першапачатковай мэтай рэжыму Пуціна было захаванне Башара аль-Асада на пасадзе прэзідэнта ледзь не любым коштам, то адпаведна прыпыненне агню можна разглядаць, у тым ліку, у якасці фіксацыі палітычнага статус-кво, калі Асад працягвае займаць пасаду кіраўніка Сірыі».

Мумін Шакіраў, ЮВ, belsat.eu

Стужка навінаў