Расея пабудуе Ірану дзве АЭС


Тэгеран заяўляе, што мае патрэбу ў дзесяці новых электрастанцыях.

Прэсавы сакратар іранскага парламенцкага камітэту бяспекі і вонкавай палітыкі Сэед Хасейн Накаві Хасейні (Seyed Hossein Naqavi Hosseini) заявіў у суботу, што на падставе іранскіх законаў і згоды парламенту, Іран «павінен атрымоўваць 20 000 мегаватаў электраэнергіі з АЭС».

«Для гэтага нам неабходна пабудаваць дзесяць атамных электрастанцыяў», – лічыць Хасейні.

Ён зазначыў, што Іран будзе будаваць АЭС паводле расейскай тэхналогіі.

Хасейні заявіў, што Арганізацыя па атамнай энергіі Ірану падрыхтавала неабходныя дакументы для будаўніцтва АЭС. На думку чыноўніка, адначасовае будаўніцтва дзесяці станцыяў немагчымае: пакуль у планах паралельнае будаўніцтва двух станцыяў.

ДД, belsat.eu паводле shana.ir

Глядзі таксама
Каментары