Расея: Не разумеем, чаму мы павінныя даваць Беларусі зніжку


[vc_row][vc_column][vc_single_image image=”214782″ img_size=”large” add_caption=”yes” alignment=”center”][vc_column_text]Нашая ўсходняя суседка разглядае цяпер новую прапанову Беларусі па газе.

Віцэ-прэмʼер Расеі Аркадзь Дварковіч заявіў, што Беларусь зрабіла Расеі новую прапанову па вырашэнні пытання запазычанасці за газ.

«Перамовы з Беларуссю працягваюцца. Нашыя калегі выходзяць з рознага роду прапановамі, мы іх уважліва вывучаем», – сказаў ён.

Паводле віцэ-прэмʼера, апошняя прапанова з беларускага боку паступіла «літаральна два таму».

«Мы адрэагуем абавязкова, але рашэння на дадзены момант няма», – удакладніў віцэ-прэмʼер. Паводле Дварковіча, зніжка на газ для Беларусі пакуль не разглядаецца.

«Мы не разумеем, чаму мы павінныя даваць зніжку», – адзначыў чыноўнік.

Таксама Дварковіч, ува ўнісон з Пуціным, сказаў, што рэцэсія ў Расеі «фактычна скончылася», а фінансавая сітуацыя стабілізавалася.

ДД, belsat.eu

Стужка навінаў