Расея не будзе зніжаць цану на нафту і газ для Беларусі


Адпаведную заяву зрабіў прэс-сакратар расейскага кіраўніка Дзмітрый Пяскоў.

Ён адзначыў, што формула цэнаўтварэння «дастаткова рухомая» і «крытэрыі ўсе вядомыя».

Раней пра тое, што ёсць падставы для зніжэння цаны расейскага газу з 1 студзеня заяўляў віцэ-прэмʼер Беларусі Уладзімір Сямашка і намеснік міністра энергетыкі Беларусі Вадзім Закрэўскі. Паводле апошняга, Масква магла б прадаваць газ са скідкай у $ 10 за 1 тыс. кубаметраў. Цяпер цана за расейскае блакітнае паліва для Беларусі складае $ 142,37 за 1 тыс. кубаметраў.

ДР, belsat.eu

Стужка навінаў