Расея не будзе браць удзел у «Еўрабачанні -2017» у Кіеве


Расея не будзе ўдзельнічаць у конкурсе «Еўрабачанне-2017», што пройдзе ў траўні ў Кіеве. Пра гэта афіцыйна паведамляе Еўрапейскі вяшчальны саюз (EBU).

Расеі прапанавалі дзве альтэрнатывы : трансляваць выступ абранай выканаўцы Юліі Самойлавай з Масквы, або выбраць іншага ўдзельніка. Абедзве прапановы Расея адхіліла.

«Першы канал адхіліў абодва варыянты. А раней яны паведамілі, што не будуць трансляваць конкурс у сваім эфіры. На жаль, гэта азначае, што для Расеі больш няма магчымасцяў удзельнічаць у конкурсе», – напісана ў заяве EBU.

Франк Дытэр Фрайлінг, галава аргкамітэту «Еўрабачання» пашкадаваў, што ўкраінскія ўлады забаранілі Юліі Самойлавай прыехаць у Кіеў. «Гэта ставіць пад сумнеў узаемадзеянне і недатычнасць да палітыкі конкурсу »Еўрабачанне«, а таксама яго місію абʼяднаць усе нацыі ў сяброўскім спаборніцтве».

Аднак, падрыхтоўка да конкурсу ў Кіеве працягваецца і галоўным прыярытэтам арганізатараў застаецца відовішчнае шоу.

ВЧ, belsat.eu

Стужка навінаў