Расея мае адкрыць «беларускі фронт»?


Былы дарадца Пуціна, палітолаг Андрэй Іларыёнаў кажа пра магчымае адкрыццё Расеяй «беларускага фронту».

Еўропа можа быць уцягнутая ў доўгую і цяжкую вайну, таму не зможа эфектыўна дапамагаць Украіне. Гэта звязана з так званай «арабскай вясной», з тэрарызмам радыкальных ісламістаў, заявіў у інтэрвю ў Кіеве на «Грамадскім тэлебачанні» Андрэй Іларыёнаў, былы дарадца расейскага прэзідэнта Уладзіміра Пуціна, падае «Еўрарадыё».

Іларыёнаў называе гэта «адкрыццём новага фронту, каб аслабіць дапамогу на адрас Украіны». Але вынікі могуць аказацца іншымі, мяркуе палітолаг.

«Украіна аказалася адным з першых франтоў і далёка не апошнім. І мы, на жаль, станем сведкамі адкрыцця новых франтоў…», – сказаў Андрэй Іларыёнаў. Акрамя ўкраінскага і еўрапейскага франтоў, ён назваў беларускі, балтыйскі, казахстанскі, грузінскі і нават расейскі.

«У гэтай вайне канчаткова можна перамагчы толькі тады, калі Расея стане свабоднай, дэмакратычнай краінай», – заявіў Іларыёнаў.

Паводле euroradio.fm

Стужка навінаў