Расея кажа, што будуе АЭС згодна з графікам


«Росатам» заяўляе, што працы па ўзвядзенню першага і другога энергаблокаў Астравецкай АЭС, якая будуецца паводле расейскага праекту, скончаць своечасова.

Сяргей Алонцаў, старэйшы віцэ-прэзыдэнт па будаўніцтве станцыі інжынірынгавай кампаніі «АСЭ», якая ўваходзіць у карпарацыю «Росатам», паведаміў журналістам, што на гэты момант на першым энергаблоку атамнай электрастанцыі завяршаюцца аперацыі па праліву актыўных сістэмаў бяспекі на адкрыты рэактар.

«Завершаны праліў на трэці канал бяспекі, у бліжэйшы час спецыялісты распачнуць праліў на чацвёрты канал бяспекі. Да 15 кастрычніка гэтыя работы будуць завершаныя«, – заявіў Сяргей Алонцаў.

Алонцаў дадаў, што пасля гэтага на першым энергаблоку пачнуцца работы па зборцы рэактара і унутрыкорпусных прылад.

ТАСС падае, што напрыканцы верасня спецыялісты пададуць напружанне на камплектную размеркавальную прыладу, каб забяспеспечыць уласныя патрэбы станцыі. Гэта стане адной з ключавых падзеяў будовы, бо дазваліць перайсці да поўнамаштабных пусканаладачных работаў.

  • 22 верасня Аляксандр Лукашэнка распавёў, што папрасіў расейскі бок падоўжыць тэрмін вяртання крэдыту на будаўніцтва АЭС у Астраўцы і знізіць працэнтную стаўку. Кіраўнік Беларусі спаслаўся на тое, што Расея парушае тэрміны па будаўніцтве і адклала запуск першага рэактару на год.

ДД

Стужка навінаў