Расея канцэнтруе тэхніку пад Новаазоўскам і Херсонскай вобласцю


Танкі, БМП, БТР, «Грады» і некалькі зенітных установак «Бук» сцягнулі на поўнач Крыму, паведамляе ў сваім Facebook‘у кіраўнік Цэнтру ваенна-палітычных даследаванняў Зміцер Тымчук.

З тэрыторыі Расеі пад Новаазоўск перакінута не менш за 180 адзінак тэхнікі. Танкі, БТРы, устаноўкі «Град» і «Ураган», зенітна-ракетныя ўстаноўкі «Бук» (з якой па непацверджанай інфармацыі быў збіты малайзійскі «Боінг»), уся гэта тэхніка канцэнтруецца і на поўначы крымскай паўвыспы. «На дадзены момант ля мяжы з АРК (Аўтаномная рэспубліка Крым – belsat.eu) і Херсонскай вобласцю зафіксавана не менш за 70 танкаў і каля 100 БТРаў і БМП», – піша Зміцер Тымчук.

ЮВ, belsat.eu

Стужка навінаў