«Расея – імперыялістычная сіла»: на маскоўскай Рублёўцы з'явіліся банеры з пафаснымі патрыятычнымі цытатамі


На незвычайныя рэкламныя шчыты звярнула ўвагу галерыстка Айдан Салахава. На банерах, аформленых у адным стылі, надрукаваныя незразумелыя «патрыятычныя» цытаты: «Расея – імперыялістычная сіла, апошняя надзея Бога на Зямлі», «Прыгажосць – меч веры ў руках мудрага», «Той, хто шукае мудрасці, крочыць на Усход, а той, хто любіць мітусню, бяжыць на Захад!».

 

Реклама на Рублевке! Это п…ц!

Posted by Айдан Салахова on Monday, April 11, 2016

Цытаты належаць Ірыне Волінай, якая зʼяўляецца кіраўніком «Славянскага двара». На сайце агенцтва апублікавана інтэрвʼю, у якім Воліна тлумачыць «геніяльную» задуму рэкламнай кампаніі.

У падводцы да інтэрвʼю гаворыцца, што на размешчаных на Рублёўцы банерах «Ірына Волін, у дзівосным рускім касцюме, дзеліцца новымі палітычнымі сентэнцыямі, у надзеі, што ейныя парады ператворацца з дэкрэтаў у звыклую норму жыцця». З самога інтэрвʼю можна даведацца, што Расея – гэта «духоўная скрэпа, імперыялістычная сіла, якая стаіць не на ўладзе, а на духоўнай дысцыпліне».

Яшчэ адну рэпліку сайт meduza.io працытаваў цалкам:

«Цар прыйдзе тады, калі мы зможам яго абараніць!» – гэтак мне сказаў адзін духоўны чалавек. І калі я маю зносіны са сваймі кліентамі, то незнарок пытаюся: «Ваш сын служыў у Расейскай арміі?» Таму, працягваючы традыцыю нашых вялікіх продкаў, мы кажам: «Я ў Расеі народжаны і хрышчаны, за Рускага цара і Бога малю!»

Воліна сцвярджае, што мода на еўрапейскае праходзіць, а на змену прыходзіць перыяд «Адраджэння Новай Расейскай Імперыі». Калі ў яе пытаюцца, каму адрасаваныя банеры, яна адказвае: «гэта знак неба».

ДР, belsat.eu

Стужка навінаў