Расея і тэрарызм у адным шэрагу. Брытанія складае спіс галоўных пагроз


Расея ўвойдзе ў спіс галоўных пагроз Вялікай Брытаніі ў абноўленай стратэгіі нацыянальнай бяспекі краіны.

Мяркуецца, што прэм’ер-міністр краіны Дэвід Кэмэран прадставіць новую стратэгію 23 лістапада, піша Korrespondent.net са спасылкай на «The Times».

Разам з Расеяй самымі сурёзнымі пагрозамі будуць прызнаныя тэрарызм, радыкалізацыя экстрэмісцкіх груповак, у прыватнасці «Ісламскай дзяржавы», масавая міграцыя і глабальныя пагрозы чалавечаму здароўю.

Брытанскія ўлады прадстаўляюць стратэгію нацбяспекі кожныя пяць гадоў. Папярэдні даклад выйшаў у кастрычніку 2010 года, Расея ў ім не згадвалася.

Высокапастаўлены крыніца газеты растлумачыла, што прычынай уключэння Расеі ў лік пагроз сталі дзеянні Масквы ва Украіне. Вялікую Брытанію таксама ўстрывожыла пашырэнне ваеннай прысутнасці Расеі ў Калінінградзе і пачатак ваеннай аперацыі ў Сірыі.

«З 2010 года Расея стала больш агрэсіўнай, больш аўтарытарнай і нацыянальна арыентаванай, яна ўсё больш становіцца ў апазіцыю да Захаду», – сказаў суразмоўца «The Times».

У снежні мінулага года прэзідэнт Расеі Уладзімір Пуцін зацвердзіў новую рэдакцыю расейскай ваеннай дактрыны, у якой галоўнай пагрозай пазначана пашырэнне НАТО.

Раней ЗША кваліфікавалі Расею як пагрозу нацыянальнай бяспецы.

МЯ, паводле korrespondent.net

Стужка навінаў