Расея і Кітай распачалі супольныя марскія вучэнні ў Балтыйскім моры


Вучэнні «Марское ўзаемадзеянне – 2017» пройдуць у акваторыі Балтыйскага мора з 21 па 28 ліпеня.

Паводле плана актыўнай фазы вучэнняў, расейскія і кітайскія маракі ды марская авіяцыя адпрацуюць у Балтыйскім моры супрацьлодкавую, супрацьпаветраную і супрацькарабельную абарону, а таксама вызваляць умоўна захопленае піратамі судна.

З расейскага боку ў вучэннях возьмуць удзел катары «Стерегущий» і «Бойкий», карабельныя верталёты Ка-27, самалёты Су-24 і Ан-26. Кітай задзейнічае ў вучэннях эсмінец «Хэфэй», фрэгат «Юньчэн» і аблегчанае судна «Ломаху».

Крамлёўскі рупар «Russia today» называе гэтыя вучэнні «начным кашмарам NATO» і абвінавачвае заходнюю прэсу ў істэрычных загалоўках.

У 2015 годзе Расея і Кітай правялі супольныя марскія вучэнні ў Міжземным моры.

ЮВ, belsat.eu

Стужка навінаў