Расея і Абхазія могуць стварыць супольнае войска


Парламент непрызнанай рэспублікі разглядае праект дамовы «Аб супрацы і інтэграцыі» з Расеяй.

Паводле ананімнай крыніцы vedomosti.ru з адміністрацыі прэзідэнта РФ дамова пашырае і дапаўняе падпісаны ў 2008 г. «вялікі дагавор Расіі і Абхазіі».

5 артыкул новай дамовы прадугледжвае стварэнне Аб’яднанай групоўкі войскаў Расеі і Абхазіі. У ваенны час камандуючы групоўкай прызначаецца Расеяй, яна ж будзе адказваць за матэрыяльнае і грашовае забеспячэнне.

Праз паўтары гады пасля ратыфікацыі дамовы Масква і Сухумі плануюць распачаць працэдуру па ўніфікацыі мытных працэдураў і іх набліжэння да працэдураў, якія дзейнічаюць у Мытным звязе.

Дамова прадугледжвае і супрацу Абхазіі ды Расеі ў галіне павелічэння заробкаў абхазскіх бюджэтнікаў і пенсіяў з мэтай іх набліжэння да ўзроўню Паўднёвай федэральнай акругі РФ. Праект інтэграцыі таксама прадугледжвае далучэнне грамадзянаў Расеі, якія пражываюць у Абхазіі (большасць жыхароў часткова прызнанай рэспублікі) будуць далучаныя да расейскай сістэмы абавязковага медычнага страхавання.

ЮВ, паволде vedomosti.ru

 

Стужка навінаў